Парушэнні з боку імуннай сістэмы:
Частата не вядома: Алергічныя рэакцыі, такія як скурны сып, крапіўніца, ангіянеўратычны ацёк, анафілактычны шок.
З боку крывятворнай і лімфатычнай сістэмы:
Апісаны адзін выпадак гранулацытапенii.
З боку страўнікава-кішачнага тракта:
У выпадках індывідуальнай гіперадчувальнасці да ніфураксазіда могуць з’явіцца боль у жываце, млоснасць і абвастрэнне дыярэі. У выпадку калі апісаныя сімптомы выяўлены нязначна, няма патрэбы ўжывання адмысловай тэрапіі ці спынення ўжывання ніфураксазіда. Пры значнай інтэнсіўнасці вышэйпералічаных сімптомаў варта спыніць прыём лекавага сродку. Надалей хвораму не варта прымаць вытворныя нітрафурану.
З боку скуры і падскурнай клятчаткі:
Рэдка з’яўляюцца скурныя рэакцыі ў выглядзе скурнага сыпу (ад 1/10000 дo <1/1000). Апісаны адзін выпадак пустулеза ў чалавека сталага ўзросту і адзін выпадак вузельчыкавага свербу ў выніку кантактавай алергіі да ніфураксазіда.
У выпадку з’яўлення рэакцый гіперадчувальнасці, такіх як: дыхавіца, ацёк твару, языка, губ, скурны сып, сверб, варта неадкладна спыніць ужыванне прэпарата.
У выпадку ўзнікнення любых пабочных рэакцый патрэбна звярнуцца да доктара-лекара!
Эта ссылка позволяет Bам получить доступ к сторонним веб-сайтам, которые не находятся под контролем компании «Гедеон Рихтер». Таким образом, «Гедеон Рихтер» не несет ответственности ни за содержание этих веб-сайтов, ни за какие-либо покупки или другие действия, совершенные через эти веб-сайты. Доступ к сторонним веб-сайтам и их использование осуществляется на ваш страх и риск и регулируется условиями использования этих веб-сайтов, с которыми вам следует внимательно ознакомиться.